Стэнд "Славутыя імёны Бацькаўшчыны" распавядае гісторыю беларускай навукі да ХІХ стагоддзя. Гісторыя распавядаецца ў асобах: тут і Сымон Будны, і Ігнат Дамейка, і Якуб Наркевіч-Ёдка і іншыя славутыя беларусы, якія зрабілі вялікі ўнёсак не толькі ў гісторыю беларускай, але і сусветнай навукі.